ЛитАфиша_Минск: декабрь 2020 - февраль 2021

 

30 ноября — 6 декабря

 

  • 1 снежня (аўторак) а 18:00 у межах праекта «Творчая кухня» адбудзецца анлайн-сустрэча з паэтам і перакладчыкам Андрэем Хадановічам. Ён прачытае свае вершы і пераклады, праспявае некалькі песень, распавядзе пра выступы на дваровых канцэртах і падзеліцца творчымі планамі. Падчас эфіру можна будзе задаць пытанні ў каментарах. Глядзець эфір можна ў сацсетках Беларускага ПЭНа і “Еўрарадыё”, а таксама на Youtube.

 

  • 1 снежня (аўторак) а 19:00 у Вялікім тэатры Беларусі (пл. Парыжскай Камуны, 1) адбудзецца паказ оперы «Сівая легенда» (16+), прысвечаны 90-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча – класіка беларускай літаратуры, паэта, празаіка, драматурга, кінасцэнарыста, публіцыста, перакладчыка. Тэл. кассы: +375 17 334-10-41. Кошт: ад 6 руб.

 

  • 2 — 5 снежня (серада — субота) вас чакае XVII Міжнародны фестываль студэнцкіх і моладзевых тэатраў «Тэатральны куфар». У праграме: «Азірніся ў гневе» па п’есе Дж. Осбарна, «Чэхантэ. Хірургія» па аповедах А.П. Чэхава, «Баладына» па п’есе Ю.Славацкага, «У пошуках дурня» па матывах п'есы «У пагоні за дурнем» В. Жарабцова і інш. Уваход вольны, на некаторыя спектаклі патрэбна рэгістрацыя. Выкарыстанне маскі абавязкова.

 

  • 4 декабря (пятница) в 19:00 клуб интеллектуального досуга «Факультатив» приглашает на литературный ужин «Карлсон, который живет на крыше, прилетел» (18+). Героем литературного ужина станет Карлсон — один из самых знаменитых литературных персонажей, который особенно любил полакомиться. Вместе с литературоведом Мариной Лебедевой будем читать и перечитывать самые «вкусные» моменты из повестей знаменитой трилогии. Особое внимание обратим на гастрономические предпочтения главного героя: сочные мясные тефтельки, торт со взбитыми сливками и, конечно, ароматные плюшки с корицей — излюбленную выпечку шведов по сей день. Во время литературного ужина мы поговорим не только о героях любимой книги, но и о феномене скандинавской кухни, которая уверенно завоёвывает мир и теснит даже обожаемую нами итальянскую и французскую кухню. Во второй части вечера вместе с шеф-поваром кулинарной студии Le Gourmet мы приготовим рождественский террин с маринованной свеклой, тефтельки с запеченным картофелем и острым мясным соусом и плюшки с корицей из домашнего дрожжевого теста по рецепту Фрекен Бок. Запись по телефону: +375 (29) 107 01 17. Место проведения: Кулинарная студия LeGourmet (пр-т Победителей, 121). Стоимость: 100 руб.

 

  • 5 декабря (суббота) в 10:00 клуб интеллектуального досуга «Факультатив» приглашает на литературный завтрак «Михаил Шолохов о битве Ильи Муромца с сыном Сокольником (рассказ «Родинка»)». На долю героев «Родинки» страданий выпало с лихвой, и уже в этой первой истории из серии «Донских рассказов» писатель, жалея всех, не смог уберечь никого. Бродит хмельная казачья кровь, выскакивает из бурелома голодный волк, летает ворон над полем боя — и утекает в землю «родниковая вода», символ жизни, приближая героев к закономерному трагическому финалу. Далеко не случайно слышатся в этом повествовании отголоски древнерусской былины, а как она звучит сегодня — подумаем вместе с Михаилом Шолоховым, сравним с его временем. Лектор: Марина Лебедева. Контактный тел.: +375 44 709 72 24. Место проведения: БЦ «Терминал» (ул. В. Хоружей, 25/3, 2 этаж, пом. 2). Стоимость: 30 руб.

7 — 13 декабря

 

 

  • 9 снежня (серада) а 19:00 клуб інтэлектуальнага вольнага часу «Факультатыў» запрашае на сустрэчу “Чаго ж болей людзям трэба?”: жыццёвыя прынцыпы ў “Пінскай шляхце” В. Дуніна-Марцінкевіча. Паразважаем, чаму так сталася, што ў нашай свядомасці Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч — адзіны беларускі драматург ХІХ стагоддзя? А хто яшчэ пісаў п’есы на беларускіх тэрыторыях у той час? Разгледзім асноўныя жанры, тэмы, герояў тагачасных айчынных п’ес. Традыцыйна, у другой частцы сустрэчы паглядзім урыўкі са спектакляў і абмяркуем актуальнасць праблематыкі марцінкевічскага тэкста на сцэне. Лектар: Наталля Валанцэвіч. Тэл.: +375 44 709 72 24. Месца правядзення: БЦ «Тэрмінал» (вул. В. Харужай, 25/3, 2 паверх, пам. 2). Кошт: 30 руб.

 

  • 10 декабря (четверг) в 11:30 в инстаграм-аккаунте проекта “ЗаЧтение” @zachtenie пройдут онлайн-чтения. Ты когда-нибудь замечал, что зонтик это единственное животное, у которого всего одна лапа? Зонтики относятся к семейству летучих мышей. Точно-точно! Не верите? Забегайте слушать историю в онлайн-библиотечку ЗаЧтения. Недавно к нам в лапки попала старая книжка издательства КомпасГид, мы вспомнили, улыбнулись и очень хотим ее прочитать. «История о поющих зонтиках» Аличе Умана и Агостино Лакурчи – история о дожде, свободе и коварстве – для самых маленьких. И их родителей. Возраст: 3-6 лет.

 

  • 12 снежня (субота) а 10:00 клуб інтэлектуальнага вольнага часу «Факультатыў» запрашае на літаратурны сняданак «Дубоўка — чалавек-эпоха». Волат і герой, наш літаратурны Леанарда да Вінчы, чалавек-эпоха і «найкрашчы бузацёр» (так яго называлі ва Ўкраіне, далучымся і мы). Ох і няпроста прабрацца да сапраўдных узвышшаў ягонай паэзіі праз школьную хрэстаматыйную шыпшыну! Ягонае слова — слова, у якім дыхае беларускі час. Гэта — Дубоўка. Лектар: Ганна Севярынец. Тэл.: +375 44 709 72 24. Месца: БЦ «Тэрмінал» (вул. В. Харужай, 25/3, 2 паверх, пам. 2). Кошт: 30 руб.
14 — 22 декабря

 

 

    • 15 снежня (аўторак) а 18:00 на старонцы Польскага Інстытута ў Мінску ў фэйсбуку адбудзецца чарговая анлайн-сустрэча ў межах цыкла літаратурных чытанняў і размоваў пра культавых польскіх аўтараў ХХ-ХХІ ст. «Санаторый пад клепсідрай». Тэма: «Невылечна хворы на смерць: паэзія Кшыштафа Каміля Бачыньскага». У сустрэчы бяруць удзел беларускія перакладчыцы вершаў Бачыньскага Кацярына Маціеўская і Ганна Янкута, мадэратар — Андрэй Хадановіч.

     

    • 17 декабря (четверг) в 13:30 в инстаграме проекта «ЗаЧтение» пройдут онлайн-чтения книги А.Анисимовой «Музыка моего дятла» (6+).

     

    • 18 снежня (пятніца) а 18:00 у Беларускім дзяржаўным акадэмiчным тэатры юнага гледача (вул. Энгельса, 26) вас чакае спектакль "З нагоды мёртвых душ" (12+) па твору А.Жвалеўскага і Я.Пастэрнак. У невялікую бібліятэку трапляе маладая практыкантка з мараю “усё перарабіць-асучасніць” і адразу ладзіць мерапрыемства пад назваю бібліяноч. Там на спірытычным сеансе яна выклікае кнігу, якую калісьці знішчыў (спаліў) сам аўтар. Другі том “Мёртвых душ” з’яўляецца і… застаецца. Але слава старасвецкага рарытэта яго не здавальняе – ён вымагае ўлады над кнігамі ды чытачамі, шырэй — чалавецтвам. Метады ягоныя па-д’ябальску эфектыўныя, а мэты — туманныя ды злавесныя. Між тым бібліятэку, нягледзячы на нядрэнныя фонды, лічаць бесперспектыўнай і вось-вось зачыняць, а Другі том “Мёртвых душ” знаходзіць падтрымку і даведваецца пра інтэрнэт… Тэл. касы: +375 17 242-77-31. Кошт: ад 5 руб.

     

    • 19 декабря (суббота) в 10:00 клуб интеллектуального досуга «Факультатив» приглашает на литературный завтрак «Элис Манро, рассказы "Беглянка" и "Случай"». Канадская писательница, лауреат Нобелевской премии по литературе, усилиями книжных маркетологов вошла в наше культурное пространство под лозунгом «новый Чехов». Насколько это оправдано? Или же бойкое утверждение не более чем рекламный слоган? Как бы то ни было, Манро остается безусловным мастером короткой прозы и, наверное, одним из самых успешных современных авторов в жанре рассказа. Лектор: Михаил Сергеенко. Тел.: +375 44 709 72 24. Место проведения: БЦ «Терминал» (ул. В. Хоружей, 25/3, 2 этаж, пом. 2). Стоимость: 30 руб.

     

     

    4 — 14 января
    • 8 и 9 января (пятница-суббота) с 10:30 до 13:30 пройдёт мастер-класс «Создание домашнего спектакля» от театра «Картонка» и Светланы Бень. Программа: встреча первая (8 января) — знакомимся, пишем пьесы по любимым историям, рисуем эскизы кукол и декораций, делаем само здание театра, мастерим кукол (3 часа с перерывом на чай). Встреча вторая (9 января) — доделываем свои театрики, кукол и реквизит, репетируем. Узнаём все про свет и музыку для домашнего театра. Устраиваем фестиваль домашних театров — показываем свои работы участникам и приглашённым друзьям. По доброй традиции, все завершается совместным чаепитием и обменом впечатлениями. Место проведения: детский клуб «Жили-были» (аг. Колодищи, ул. Ясная, 27). Запись по номеру +375256958965 (telegram, viber) или direct. Стоимость посещения для всей семьи за два дня 120 рублей.
    18 — 24 января
    • 20 января (среда) в 14:00 пройдёт онлайн-встреча с популярным российским литератором Вадимом Пановым (16+). Вадим Панов — один из самых известных российских фантастов, обладатель множества литературных премий и автор популярных циклов «Анклавы», «Герметикон», «Тайный город» и «Аркада». Встреча пройдет в формате прямого эфира и будет транслироваться на площадках YouTubeFacebookВКонтактеОдноклассники. В комментариях к трансляции можно написать пожелание или задать вопрос — авторы лучших вопросов получат призы от издательства «Эксмо».

     

    • 20 студзеня (серада) а 19:00 на канале ў ютуб незалежнай тэатральнай групы «Купалаўцы» вас чакае спектакль «Войцэк» (18+) па няскончанай п’есе Георга Бюхнера. Гісторыя, фінал якой так і застаўся невядомым. Сюжэт узяты наўпрост са старонак лейпцыгскіх газет, дзе шырока асвятлялася справа дзеншчыка Ёгана Крысціяна Войцэка, што забіў сваю жонку. Можна дапусціць, што абсурдныя афіцэрскія даручэнні не пакідалі бедным дзяншчыкам часу на рэфлексіі і роздум. Дый якія тут рэфлексіі ў маленькага чалавека. Але бюхнераўскі маленькі Войцэк зазірае ўглыб сябе, азіраецца навокал. Востра і хваравіта адчувае рэальнасць.

     

    • 21 студзеня (чацвер) а 14:00 у інстаграме праекта «ЗаЧтение» @zachtenie адбудуцца анлайн-чытанні кнігі Надзеі Ясмінскай «Сподачак для цмока».

     

    • 21 студзеня (чацвер) а 19:00 Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М.Багдановіча, 13) запрашае на літаратурна-музычнае мерапрыемства «Мой Багдановіч», падрыхтаванае сумесна з Літаратурным тэатрам «Слова». У выкананні Зінаіды Феакціставай-Каладзяжнай і Алены Маслоўскай прагучаць творы Максіма Багдановіча, а таксама паэтычныя і музычныя рэфлексіі Максіма Танка, Уладзіміра Караткевіча, Алега Лойкі, Яўгена Глебава, Ігара Паліводы, Уладзіміра Мулявіна. Падчас мерапрыемства артысты выканаюць жанравыя беларускія народныя песні (матуліны песні). Тэлефон для даведак і заказа квіткоў: +375(17) 395-44-47, +375(44) 707-10-76 (А1). Кошт: 8 руб.

     

    • 21 студзеня (чацвер) а 19:00 у Беларускім дзяржаўным акадэмiчным тэатры юнага гледача (вул. Энгельса, 26) адбудзецца паказ спектакля «Дзiкае паляванне караля Стаха» (16+) паводле аднайменнай аповесці Уладзімірa Караткевічa. Тэл. касы: +375 17 242-77-31. Кошт: ад 6 руб.

     

    • 23 января (суббота) в 10:00 клуб интеллектуального досуга «Факультатив» приглашает на литературный завтрак «Михаил Шолохов о битве Ильи Муромца с сыном Сокольником (рассказ "Родинка")» (16+). На долю героев «Родинки» страданий выпало с лихвой, и уже в этой первой истории из серии «Донских рассказов» писатель, жалея всех, не смог уберечь никого. Бродит хмельная казачья кровь, выскакивает из бурелома голодный волк, летает ворон над полем боя — и утекает в землю «родниковая вода», символ жизни, приближая героев к закономерному трагическому финалу. Далеко не случайно слышатся в этом повествовании отголоски древнерусской былины, а как она звучит сегодня — подумаем вместе с Михаилом Шолоховым, сравним с его временем. Лектор: Марина Лебедева. Тел.: +375 44 709 72 24. Место встречи: офис «Факультатива» (БЦ «Терминал», ул. В. Хоружей, 25/3, 2 этаж, пом. 2). Стоимость: 30 руб.

     

    • 23 студзеня (субота) у 11:00 і 14:00 Беларускі дзяржаўны акадэмiчны тэатр юнага гледача (вул. Энгельса, 26) пакажа спектакль «Казкi дзядзькi Якуба» (6+). Ну, хлопчыкі, ну, хітруны! Мяркуюць, што цікавей за ўсё ў гульні шмат лётаць і добра біцца, а сяброўку варта прызначыць каралевай — і яна будзе ціхамірна за імі назіраць. Вядома, сяброўка пагаджаецца. Але хутка згадвае ўсё, што ведала пра каралеў і, гуляючы, падначальвае хлопчыкаў сваёй волі. Воля гэтая пакуль ні добрая, ні злая, ды выяўляецца па меры таго, што выдумляюць дзеці. У Якуба Коласа не варта шукаць падобны сюжэт — яго прыдумалі ў тэатры. Але ў «Казках жыцця» класік схаваў вялікі сакрэт, які час адкрыць дзецям: наша Зямля — жывая.  І вымагае ад нас абачлівага стаўлення, прыстойных паводзін у любой гульні. Ад жыцця Зямлі залежыць наша жыццё. Тэл. касы: +375 17 242-77-31. Кошт: ад 6 руб.

     

    • 23 студзеня (субота) а 13:00 Клуб кніжных прафесараў запрашае у Нацыянальную бібліятэку Беларусі (пр. Незалежнасці, 116, Музей кнігі) на заняткі «Рукапісная кніга». Станем рукапісцамі і створым дызайнерскае пяро. Узрост: 5–12 гадоў. Тэлефоны для запісу і даведак: (8 017) 293 27 82, (8 044) 579 39 07.

     

    • 23 января (суббота) в 17:00 (при необходимости будет набираться и второй спектакль в 18:30) вас ждёт камерный моно-спектакль «Волшебный мелок» по мотивам сказки Синкен Хопп от театра «Картонка». Эта увлекательная и полная неожиданностей история начинается в ту минуту, когда мальчик по имени Юн находит на улице обыкновенный мелок. Очень скоро Юн убедится в том, что мелок этот волшебный, и все, что им нарисовано тотчас же оживает. Остается только нарисовать настоящего друга и калитку в чудесную страну, и вперед, на поиски приключений. Возраст: 4-8 лет. Запись по тел./Вайберу: +375 (29) 391-47-11. Место проведения: арт-студия «Дюплекс» (пр-т Дзержинского, 9). Стоимость: 20 руб. — детский, 10 руб. — взрослый.
    25 — 31 января
    • 26 января (вторник) в 19:00 пройдёт встреча Клуба любителей детской книги. Тема: Silent Books/Безмолвные книги: книжки-картинки без слов — ограничение или новые возможности. Ведущая — руководитель Центра детской книги и детских программ Библиотеки иностранной литературы Ольга Мяэотс. Один из наиболее ярких современных трендов развития традиционной книжки-картинки получил название Silent books и пока не имеет устоявшегося определения в русском языке. Его переводят как тихие, молчаливые или безмолвные книги — книги, в которых нет слов. Может ли существовать книга без слов или это просто трюк современного искусства? Как читать такие книги? Кому они адресованы — детям или взрослым? Регистрация обязательна.

     

    • 27 студзеня (серада) а 11:00 у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (пр. Незалежнасці, 116) распачнецца навукова-практычны семінар "Шляхамі маладнякоўцаў", прымеркаваны да 135-годдзя Змітрака Бядулі і 120-годдзя Міхася Зарэцкага. Мерапрыемства пройдзе ў рамках рэспубліканскага праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця”. Да ўдзелу запрашаюцца літаратуразнаўцы, спецыялісты музейнай і бібліятэчнай справы, архівісты, гісторыкі, краязнаўцы, выкладчыкі вышэйшых навучальных устаноў, аспіранты, магістранты, студэнты.  ! У сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй удзел у семінары магчымы ў вочным і завочным фармаце.

     

     

    • 28 января (четверг) в 14:00 в инстаграме проекта «ЗаЧтение» zachtenie пройдут онлайн-чтения книги Смрити Холлс «Я всегда с тобой» (4+).

     

    • 30 студзеня (субота) а 10:00 клуб інтэлектуальнага вольнага часу «Факультатыў» запрашае на літаратурны сняданак «Што паспеў напісаць Якуб Колас». Няма чалавека, якому б са школы не падабалася «Новая зямля». Але менавіта за гэты твор Коласа пляжылі некаторыя сучаснікі, менавіта з гэтага раману смяялася літаратурная моладзь. Як гэта сталася і што насамрэч даў Колас беларускай літаратуры? Ці маем мы сёння магчымасць чытаць ягоныя творы так, як яны былі напісаныя? Мы і па сёння не ведаем свайго класіка такім, які ён быў. Перачытваем «Новую зямлю» і адшукваем любімы верш Якуба Коласа. Лектар: Ганна Севярынец. Тэл.: +375 44 709 72 24. Месца правядзення: БЦ «Тэрмінал» (вул. В. Харужай, 25/3, 2 паверх, пам. 2). Кошт: 30 руб.

     

    • 30 января (суббота) в 11:00 арт-студия "Дюплекс" (пр-т Дзержинского, 9) и детский театр "Какао" приглашают на интерактивные театральные чтения по книге Дж. Дональдсон "Человеткин" (4+). Драматическое приключение не просто палочки, а главы семейства, со славной моралью о том, что даже если обстоятельства складываются не самым благоприятным образом, не стоит терять надежду. Запись по тел. +375293914711. Стоимость: 20 руб. — детский, 10 руб. — взрослый.

     

    • 30 студзеня (субота) а 13:00 Клуб кніжных прафесараў запрашае у Нацыянальную бібліятэку Беларусі (пр. Незалежнасці, 116, Музей кнігі) на заняткі «Факсіміле».  Навучымся адрозніваць арыгінал кніжнага помніка ад копіі. Узрост: 5–12 гадоў. Тэлефоны для запісу і даведак: (8 017) 293 27 82, (8 044) 579 39 07.

     

    • 31 января (воскресенье) в 19:00 пройдёт открытое заседание Литературного клуба «РомашЬка» по теме «Образ учителя в литературе и кинематографе». В литературе и кинематографе создано множество разных, ярких и харизматичных, концептуальных и странных, противоречивых и глубоких образов учителей. Многие из этих произведений мы знаем, любим и цитируем. Все хотя бы единожды мечтали, чтобы в наш класс (или в класс нашего ребенка) однажды зашел такой учитель. Тема учителя животрепещуща в кулуарных обсуждениях, соцсетевых перестрелках и полемике в средствах массовой информации разного толка. Регистрация обязательна, в ходе встречи будут обсуждаться только те произведения, которые заявят на обсуждение зарегистрированные участники. Внимание!!! Регистрация открыта до 25 января.

     

    • 31 студзеня (нядзеля) а 20:30 праект "Казкі з Маляванычам" распачнецца ў новым фармаце. Штонядзелю слухайце новыя казкі на каналах Belarusian Culture Solidarity Foundation #by_culture.
    1 — 7 февраля

     

    • 3 лютага (серада) а 17:00 Беларускі дзяржаўны акадэмiчны тэатр юнага гледача (вул. Энгельса, 26) запрашае на адкрыты паказ новага спектакля «Сцяпан — вялікі пан». Гэта блазнаванне на адну дзею па казцы Артура Вольскага. Рэжысёр-пастаноўшчык — Уладзімір Савіцкі. Таленавіты шавец Сцяпан бескарысліва  дапамагае людзям і жывёлам, а Лісіца бярэцца сумленна паслужыць  Сцяпану. Перш-наперш просіць  у яго боты добрай работы: каб усіх запэўніць у сваёй саліднасці, бо мае пільную патрэбу трапіць у царскі палац. Але трапіць – толькі пачатак справы. Каб даўмецца свайго, трэба ўважліва агледзецца, ацаніць абставіны ды дзейнічаць хітра, мудра ды ўпэўнена. Бо не для сябе — для Сцяпана стараецца. Калі ласка, не забывайцеся на меры бяспекі (маскі).

     

    • лютага (серада) з 17:00 да 19:00 «Краіна масаў у АкадэмКнізе» (прасп. Незалежнасці, 72) — майстар-клас, лекцыя і сторытэлінг-сесія для аматараў казак. А таксама для тых, каму цёмнымі зімовымі вечарамі не хапае драбочак цеплыні і святла. Прыходзьце: абагрэем, зачаруем, натхнім. Праводзіць: Вераніка Ляўчук, аўтар кнігі чарадзейных гісторый «Пра маму Зорачку і пра маленькую Зай».

     

    • 3 февраля (среда) в 19:30 состоится онлайн-встреча книжного клуба Иностранки и Storytel, который ведет литературный критик, журналист и шеф-редактор стримингового сервиса Константин Мильчин. Планируется обсуждение книги, победившей в литературном голосовании (Салли Руни «Разговоры с друзьями», Эмили Сент-Джон Мандел «Стеклянный отель» или Амита Траси «Небо цвета надежды»)

     

     

    • 4 лютага (чацвер) а 18:00 у Беларускім дзяржаўным акадэмiчным тэатры юнага гледача (вул. Энгельса, 26) вас чакае спектакль "З нагоды мёртвых душ" (12+) па твору А.Жвалеўскага і Я.Пастэрнак. У невялікую бібліятэку трапляе маладая практыкантка з мараю “усё перарабіць-асучасніць” і адразу ладзіць мерапрыемства пад назваю бібліяноч. Там на спірытычным сеансе яна выклікае кнігу, якую калісьці знішчыў (спаліў) сам аўтар. Другі том “Мёртвых душ” з’яўляецца і… застаецца. Але слава старасвецкага рарытэта яго не здавальняе – ён вымагае ўлады над кнігамі ды чытачамі, шырэй — чалавецтвам. Метады ягоныя па-д’ябальску эфектыўныя, а мэты — туманныя ды злавесныя. Між тым бібліятэку, нягледзячы на нядрэнныя фонды, лічаць бесперспектыўнай і вось-вось зачыняць, а Другі том “Мёртвых душ” знаходзіць падтрымку і даведваецца пра інтэрнэт… Тэл. касы: +375 17 242-77-31. Кошт: ад 5 руб.

     

    • 6 февраля (суббота) в 10:00 клуб интеллектуального досуга «Факультатив» приглашает на литературный завтрак «Элис Манро, рассказы "Беглянка" и "Случай"». Канадская писательница, лауреат Нобелевской премии по литературе, усилиями книжных маркетологов вошла в наше культурное пространство под лозунгом «новый Чехов». Насколько это оправдано? Или же бойкое утверждение не более чем рекламный слоган? Как бы то ни было, Элис Манро остается безусловным мастером короткой прозы и, наверное, одним из самых успешных современных авторов в жанре рассказа. Лектор: Михаил Сергеенко. Тел.: +375 44 709 72 24. Место проведения: БЦ «Терминал» (ул. В. Хоружей, 25/3, 2 этаж, пом. 2). Стоимость: 30 руб.

     

    • 6 февраля (суббота) в 11:00 «Джаз с Андреем Славинским» и «Сундучок детских книг» в концертном зале «Верхний город» (пл. Свободы, 23а) представят вашему вниманию оригинальную программу «Джаз для детей. Искусство и джаз» (0+), посвященную разным видам искусства: живописи, архитектуре, скульптуре, театру и кино. Организаторы расскажут об этих видах искусства при помощи современных детских книг и джаза. Для этого выбрано 10 детских книг про разные виды искусства и 10 музыкальных произведений с ними ассоциирующихся. Тел. кассы: 8 (017) 327-39-44, 8 (044) 577-39-24. Телефон для справок: +375445565590. Стоимость: от 9 руб.

     

    • 7 февраля (воскресенье) в 11:00 детский театр «Какао» покажет интерактивный спектакль по мотивам истории Дж. Дональдсон «Улитка и Кит». Малышей ждёт чудесная история о приключениях и дружбе, о добре и взаимопомощи, о том, что каждому под силу сделать Большое дело и осуществить Свою мечту. Возраст: от 2 лет. Место проведения: арт-студия «Дюплекс» (пр-т Дзержинского, 9).  Запись по тел: +375 (29) 391 47 11 (с 9:00 до 22:00). Стоимость: 15 руб. — детский, 10 руб. — взрослый.

     

    8 — 14 февраля

     

     

     

     

    • 11 лютага (чацвер) а 19:00 Беларускі Калегіюм запрашае ў віртуальную літаратурна-філасофскую кавярню “ЗНО” на сустрэчу-размову з Андрэем Строцавым “Міфапаэзія, Толкін і Беларусь”. Суразмоўца – мастак, магістр антрапалогіі, выпускнік ЕГУ (Вільня, 2016) і Школы сацыяльных навук (Парыж, 2020). Андрэй Строцаў прапануе паразважаць пра тое, ці можа міфапаэзія дапамагчы арыентавацца ў часы крызісу. Дзе месца для ўяўлення ў палітыцы? Ці шкодны “эскапізм”? Што стаіць за эмацыйнымі словамі пра “оркаў” і “Мордар”? Калі прыйдзе вясна? Рэгістрацыя на сустрэчу па спасылцы

     

    • 12 лютага (пятніца) а 18:00 Літаратурны музей Петруся Броўкі  (вул. К.Маркса, 30) запрашае на тэатралізавана-інтэрактыўную дзею «Я цябе кахаю!». Вас чакае новае, незвычайнае знаёмства з творчасцю лепшых беларускіх паэтак ХХ ст.: Канстанцыі Буйло, Эдзі Агняцвет, Яўгеніі Пфляўмбаўм, Веры Вярбы, Ніны Мацяш, Яўгеніі Янішчыц. Пра што яны марылі, каго кахалі, ці шанцавала ім у каханні? Пра ўсё гэта вы даведаецеся, калі завітаеце на нашу вечарыну. Аўтар і вядучы — Васіль Дранько-Майсюк. Вершы чытае Алена Баярава, вядучая актрыса Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі. Уваход па квітку ў музей: дарослыя — 4 руб., студэнты і навучэнцы — 2 руб.

     

     

    • 12 февраля (пятница) в 19:00 Центр детской книги Библиотеки иностранной литературы приглашает на онлайн лекцию переводчика, корееведа, декана переводческого факультета МГЛУ Екатерины Похолковой “Корейская художница Пэк Хина: волшебные миры”. Лектор расскажет об истории корейской детской литературы, о первых переводах корейских сказок в России (Н. Гарин-Михайловский, Ходза), о переводах русских сказок и детской прозы на корейский язык. Но главным героем беседы станет южнокорейская писательница и художник Пэк Хина. Мы поговорим об её авторском стиле в литературе и иллюстрации, а также о том, как строилась работа над переводом на русский язык её книги “Волшебные леденцы”, и в чём уникальные особенности текста и смысла, почему он насколько оригинален, настолько и универсален. Самая же известная ее книга – “Облачный хлеб”, которая была удостоена Литературной премии Астрид Линдгрен в 2020 г. По мотивам этой книги сняли мультипликационный сериал и музыкальный спектакль. Событие пройдет онлайн, ссылка на него рассылается за час до начала. Необходима регистрация

     

     

    • 13 лютага (субота) а 10:00 клуб інтэлектуальнага вольнага часу «Факультатыў» запрашае на літаратурны сняданак «"Тры Анегіны": Пушкін, Дудар і Куляшоў». Немагчыма адмовіць сябе ў задавальненні пасядзець некалькі гадзінак з беларускімі “Анегінымі”. Няхай на нашу ранішнюю каву прыдзе гэтая цудоўная троіца: Пушкін, Дудар і Куляшоў. Паэтычны пераклад — гэта захапляльная вандроўка ў чужое і сваё слова, а тры “Анегіны” — значна лепей, чым адзін. Дададзім сюды ўкраінскіх, англійскіх і французскіх перакладчыкаў — і паглядзім, што з паэзіяй робіць мова. Лектар: Ганна Севярынец. Тэл.: +37544 7097224. Месца правядзення: БЦ «Тэрмінал» (вул. В. Харужай, 25/3, 2 паверх, пам. 2). Кошт: 30 руб. 

     

    • 13 лютага (субота) а 20:00 праект "Куфар старажытнасцяў" сумесна з Арт Вандроўняй прапануе далучыцца да онлайн-zoom лекцыі "Гісторыі кахання класікаў", прысвечанай сусветаму дню ўсіх закаханых. Аўтар і вядоўца — гісторык, музеязнаўца і экскурсавод Павал Каралёў. Падчас лекцыі мы даведаемся: як Колас хаваў свае лірычныя вершы ад жонкі, і што адбылося, каля яна іх знайшла; хто ўсё ж была музай Янкі Купалы; гісторыю кахання паэтэсы Канстанцыі Буйло; чым Максім Гарэцкі заваяваў сэрца сваёй Леанілы пад посвіст куль (на той час у горадзе ішлі вайсковыя баі); як не ўмеў заляцацца Змітрок Бядуля, але ўсё ж знайшоў сваё каханне. Рэгістрацыя праз гугл-форму. Калі ў Вас будзе жаданне аддзячыць вядоўцу, то ўсе ахвяраванні пойдуць на рэстаўрацыю знаходак праекта Куфар старажытнасцяў.

     

    15 — 21 февраля

     

     

    • 17 лютага (серада) а 15:00 Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы (вул. Я. Купалы, 4) запрашае наведаць куратарскую экскурсію па унікальнай выставе «Дом успамінаў», якая распавядае гісторыі 11 звычайных людзей, чые лёсы сталі часткай гісторыі нашай краіны. Выставачная прастора нагадвае дом, кожны пакой якога напоўнены ўспамінамі, што захоўваюцца ў фотаздымках, прадметах гардэроба, кнігах, музычных пласцінках і іншых дарагіх сэрцу рэчах. У цэнтры ўвагі — сямейныя артэфакты, у тым ліку з сям’і Луцэвічаў, за якімі — гісторыя асобы, народа, краіны. Кошт: дарослыя — 3 руб., наведвальнікі 60+ — бясплатна.

     

     

    • 19 февраля (пятница) в 11:00 ЦГДБ им. А.П. Гайдара приглашает на семинар "Литературная пятница в Гайдаровке" на платформе Zoom конференций. В программе: "Что такое качественная научно-познавательная литература? Критерии отбора, примеры"; обзор книг издательства "Аванта"; обзор новинок детской и подростковой литературы издательства "Время". Семинар ведёт Татьяна Валерьевна Рудишина, главный библиотекарь ЦГДБ им. А.П. Гайдара. Регистрация по ссылке 

     

    • 19 лютага (пятніца) а 16:00 у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры (вул. М.Багдановіча, 13) вас чакае літаратурна-музычная імпрэза «Родная мова ў марах, у песнях, у снах... », прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы. Падчас мерапрыемства прагучаць вершы беларускіх паэтаў і народныя песні ў выкананні струдэнцкіх творчых калектываў мінскіх навучальных устаноў. Тэлефоны для даведак і папярэдняй замовы квіткоў: (017) 363-56-21, (017) 395-44-47. Кошт: 3 руб.

     

    • 19 лютага (пятніца) а 19:00 Літаратурны музей Максіма Багдановіча (вул. М. Багдановіча, 7а) і Народны літаратурны тэатр “Жывое слова” запрашаюць на адмысловую канцэртную праграму «Ад слова жывога пачатак...», прымеркаваную да Дня роднай мовы. Удзел па папярэднім запісе праз гугл-форму альбо па тэлефоне: (8 017) 355-22-95. Уваходны квіток: 2,5-5 руб.

     

    • 20 февраля (суббота) в 10:00 клуб интеллектуального досуга «Факультатив» приглашает на литературный завтрак «Родственные души, или "Матренин двор" Александра Солженицына». «Природа и судьба вели великоросса так, что приучили его выходить на прямую дорогу окольными путями», — и русскому историку Василию Ключевскому, несомненно, можно доверять. Вот и главные герои «Матрениного дворе» прямых путей не ищут, а ищут свою правду, скрывая истинные чувства. И правду эту автор недвусмысленно называет праведностью. Он утверждает: не стоит земля без праведника. Согласится ли XXI век с Александром Солженицыным и его временем? Лектор: Марина Лебедева. Тел.: +375 44 709 72 24. Место проведения: БЦ «Терминал» (ул. В. Хоружей, 25/3, 2 этаж, пом. 2). Стоимость: 30 руб. 

     

    • 20 лютага (субота) а 13:00 “Клуб кніжных прафесараў” і Музей кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (пр. Незалежнасці, 116, пам. 347) запрашаюць дзяцей 5 – 12 гадоў на занятак “Бамбукавыя кнігі”. Наведвальнікі пазнаёмяцца з асноўнымі формамі кнігі і матэрыяламі, якія выкарыстоўваліся для пісьма. А таксама даведаюцца, што кнігі з бамбука з’яўляюцца адной з найважнейшых вех кітайскага пісьменства і культуры ў цэлым. Юныя ўдзельнікі самі створаць “бамбукавыя кнігі”, выкарыстоўваючы палачкі для марожанага і ніткі. Тэл. для запісу і даведак: (8 044) 579 39 07, (8 017) 293 27 82. Кошт: 4,50 руб.

     

     

     

     

    • 21 февраля (воскресенье) в 22:00 Книжный клуб приглашает на online-встречу посвященную книге "Там, где раки поют”. Роман знаменитого биолога Делии Оуэнс — настоящая ода природе, нежная история о взрослении, роман об одиночестве, о связи людей, о том, нужны ли люди вообще друг другу, и в то же время это темная, загадочная история с убийством, которое то ли было, то ли нет. Участие бесплатно.

    22 — 28 февраля

     

    • 23 лютага (аўторак) а 18:00 Польскі Інстытут у Мінску ў межах цыкла “Санаторый пад клепсідрай” запрашае на анлайн-сустрэчу "Славамір Мрожак. П'есы і апавяданні", якая будзе прысвечана творчасці аднаго з найбуйнейшых і самых знакамітых у свеце польскіх літаратараў ХХ ст. Госці: Марына Шода і Вячаслаў Ракіцкі. Мадэратар Андрэй Хадановіч.

     

    • 23 лютага (аўторак) а 19:00 Беларускі дзяржаўны акадэмiчны тэатр юнага гледача (вул. Энгельса, 26) у межах праекта «Сустрэчы з класікамі і сучаснікамі» запрашае на спектакль-чытанне па творах Я. Купалы “Сны аб Беларусі” (12+). «Сны аб Беларусі» — паэтычная містэрыя, дзе сучаснікі намагаюцца ўжыцца ў вобразы сваіх папярэднікаў, вызначыць іх як «беларусаў на ўзроўні падсвядомасці». Праявы і вобразы выступаюць са сцэнічнай цемры, як з мінуўшчыны, а кампазіцыя твору нагадвае Купалаўскую мадэль нацыянальнай гісторыі — «мае незавершаны, цыклічны характар, напоўнена супярэчлівасцю і трагедыйнасцю… ». Тэл. касы: +375 17 242-77-31. Кошт: 6 руб.

     

     

     

    • 24 лютага (серада) а 19:00 Беларускі дзяржаўны акадэмiчны тэатр юнага гледача (вул. Энгельса, 26) у межах праекта «Сустрэчы з класікамі і сучаснікамі» запрашае на спектакль “Міхалава зямля” паводле паэмы Я. Коласа (12+). Паэма стваралася з 1911 па 1923 гады, зрабілася праўдзівай энцыклапедыяй тагачаснага народнага жыцця і сталася існай класікай нацыянальнай літаратуры… Міхал, адметны герой «Новай зямлі», служыў лесніком і марыў прыдбаць уласны зямельны надзел. Ягоную мару падзяляў брат Антось. Абодва прыклалі шмат намаганняў, каб яе спраўдзіць: шукалі і даведваліся, вырашалі і ацэньвалі, дамаўляліся і таргаваліся. Нарэшце дзядзька Антось рушыў да Вільні — у зямельны банк па крэдыт. Зямельная справа ставала вартай цэлага жыцця і здавалася, ужо ніхто не ў стане быў перашкодзіць супольным намаганням братоў… Тэл. касы: +375 17 242-77-31. Кошт: 6 руб. 

     

     

    • 26 февраля (пятница) в 11:00 ЦГДБ им. А.П.Гайдара приглашает принять участие в семинаре-тренинге "Книги на послезавтра". Семинар ориентирован на работу с современной литературой для детей и подростков (рукописи и новинки). Для участия необходимо зарегистрироваться по ссылке. После регистрации на указанную почту будет выслан текст книги Кристине Нёстлингер "Ильза Янда, лет – четырнадцать" (издательство "Белая Ворона", 2020), которая станет предметом обсуждения на тренинге. К участию приглашаются прочитавшие предложенный текст. Семинар-тренинг проведёт Мария Эдуардовна Далецкая, ведущий методист ЦГДБ им. А.П.Гайдара.

     

    • 26 лютага (пятніца) а 19:00 Беларускі дзяржаўны акадэмiчны тэатр юнага гледача (вул. Энгельса, 26) у межах праекта «Сустрэчы з класікамі і сучаснікамі» запрашае на спектакль “Майго юнацтва крылы” паводле паэмы А. Куляшова “Хамуціус” (16+). Творы Народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова — гэта ўсхваляваны расповед пра людзей, якія ва ўпартым змаганні з варожымі абставінамі застаюцца непераможнымі духоўна. Такім быў кіраўнік нацыянальна-вызваленчага руху 1863 г. Кастусь Каліноўскі, якому паэт прысвяціў сваю драматычную паэму. Тэл. касы: +375 17 242-77-31. Кошт: 6 руб.

     

    • 26 лютага (пятніца) а 19:00 вольная прастора "Хто такі Джон Голт?" (вул. Шорная, 20) запрашае на “Вечар беларускай паэзіі і музыкі”. Вас чакае: вольнае слова (кожны можа запісацца і прачытаць любы верш на беларускай мове, рэгістрацыя); жывая музыка ад нашых спецыяльных гасцей; цікавыя факты з жыцця паэтаў, дыскусіі; віктарына літаратурная (і не толькі); розыгрыш прызоў сярод гледачоў; смачная беларуская гарбата і печыва. Уваход у прастору: 15 руб. (рэгістрацыя абавязковая, колькасць месцаў абмежаваная).

     

    • 27 февраля (суббота) в 10:00 клуб интеллектуального досуга “Факультатив” приглашает на литературный завтрак по рассказу Е. Замятина “Огненное А”. В нём — детский и взрослый взгляд на глобальные изменения в обществе, в окружающем мире. Как их понять, принять — такие вопросы ставит писатель и перед читателем, и перед собой. Мы постараемся найти ответы. Лектор: Марина Лебедева. Запись и справки по тел. +375295142114. Место проведения: таймкафе «Нескучный дом» (д. Копище, ул. Авиационная, 14). Стоимость: 45 руб. (чай/кофе/десерт включены в стоимость).

     

    • 27 лютага (субота) з 14:00 да 19:00 пройдуць «Стральцоўскія чытанні – 2021». Беларускі Калегіюм адкрывае збор заявак на ўдзел у першых Стральцоўскіх чытаннях. Плануюцца панэлі: 1. Стральцоў і яго эпоха; 2. Беларускі культурны канон XX стагоддзя: даследаванні, абнаўленні, дэканструкцыі. Да ўдзелу запрашаюцца даследчыкі літаратуры, філосафы, культуролагі, гісторыкі ідэі. Тэксты дакладаў і дыскусіяў будуць друкавацца на сайце www.abdziralovic.by. Канферэнцыя праводзіцца ў ZOOMе, рэгістрацыя па спасылцы.

     

    Тэги: 
    zachtenie.png          

        Партнёры:

    logo-knijnaya_nora.png 52520554_311141699595329_3926729964115722240_n.png gette.png